З'явіліся падрабязнасці пра падзенне беспілотніка ў Рэчыцы
1- 6.08.2025, 20:59
- 8,368
Праз дрон эвакуявалі жыхароў вуліцы ў прыватным сектары.
«Флагштоку» ўдалося даведацца некаторыя падрабязнасці пра падзенне ў ноч на 4 жніўня ў Рэчыцы невядомага беспілотнага лётнага апарата, чаму эвакуявалі жыхароў вуліцы ў прыватным сектары. Афіцыйныя крыніцы так нічога і не паведамілі пра інцыдэнт.
Паводле словаў аднаго з відавочцаў, ён бачыў, як над горадам праляцеў БПЛА ўжо прыкладна ў 22:20 – увечары 3 жніўня. Неўзабаве пасля гэтага, блізу 22:30 у раёне падзення дрона адбыўся абрыў лініі электраперадачаў – мяркуецца, што прычынай гэтага магло быць тое, што правады зачапіў беспілотнік.
На месца здарэння прыбылі 2 машыны размінавання, аўтамабіль хуткай дапамогі, пажарная машына, 4 міліцэйскія аўто і некалькі цывільных. «Картэж», які вывозіў дрон, выехаў толькі блізу 6 гадзіны раніцы – яго бачылі на вуліцы Савецкай. Калона на невялікай хуткасці накіроўвалася з райцэнтра ў бок вёскі Жмуроўка.
Некаторыя відавочцы адзначаюць, што беспілотнік, які ўпаў у Рэчыцы, не быў падобны на «Шахед».