ABC News: Белы дом аспрэчыў заявы Крамля, што сустрэча Трампа і Пуціна ўжо ўзгодненая
4- 7.08.2025, 21:24
- 4,420
Для прамых перамоваў з Трампам дыктатар РФ павінен сустрэцца з Зяленскім.
Патэнцыйная сустрэча паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным пакуль не была ўзгодненая, таксама не вызначанае месца правядзення перамоваў, як пра гэта раней заяўляў расейскі бок.
Пра гэта неназваны чыноўнік Белага дому паведаміў ABC News.
Паводле ягоных словаў, месца правядзення сустрэчы яшчэ не вызначанае.
Акрамя таго, для прамых перамоваў з Трампам Пуцін павінен сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, чаго Крэмль да гэтага часу не гатовы зрабіць, дадалі ў Белым доме.