Кая Калас: ЕЗ перадаў грамадзянскай супольнасці Беларусі 170 мільёнаў еўраў
31- 9.08.2025, 19:35
- 7,050
Еўразвяз паабяцаў падтрымліваць беларусаў на шляху да дэмакратыі «столькі, колькі спатрэбіцца».
Неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі заклікала беларускія ўлады кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас з нагоды пяцігоддзя беларускай рэвалюцыі.
«Беларусь таксама павінна спыніць падтрымку незаконнай вайны Расеі супраць Украіны», - падкрэсліла яна.
Калас заявіла аб салідарнасці з беларускім народам і паведаміла, што з 2020-га года ЕЗ выдзеліў 170 млн еўраў на падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і ахвяр рэпрэсій.
ЕЗ працягне падтрымліваць беларускі народ на яго шляху да дэмакратыі столькі, колькі спатрэбіцца, і ўводзіць санкцыі супраць тых, хто душыць дэмакратыю і парушае правы чалавека, падкрэсліла прадстаўніца ЕЗ.