Латвія закрывае паветраную прастору над мяжой з Беларуссю
1- 11.09.2025, 12:15
- 2,672
Як мінімум на тыдзень.
Латвія, як мінімум на тыдзень, забараняе палёты над мяжой з Расіяй і Беларуссю. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі заявіў міністр абароны балтыйскай краіны Андрыс Спрудс, піша lsm.lv.
Зона паветранай прасторы каля мяжы з Беларуссю і Расіяй закрытая па рэкамендацыі Нацыянальных узброеных сіл (НВС) Латвіі пасля ацэнкі рызык.
Спрудс адзначыў, што падзеі ў сераду ў Польшчы — відавочнае парушэнне паветранай прасторы НАТА, і Латвія павінна дзейнічаць адпаведным чынам. Хаця цяпер прамой пагрозы Латвіі няма, прэвентыўныя меры неабходныя.