Паветраная трывога ў Германіі перапыніла пасяджэнне Бундэстагу
1- 11.09.2025, 14:42
- 7,876
Спрацавала агульнанацыянальная сістэма апавяшчэння Warntag.
У Германіі ўключылі сірэны паветранай трывогі — спрацавала агульнанацыянальная сістэма апавяшчэння Warntag.
Вучэбная трывога нават перапыніла пасяджэнне Бундэстагу.
Як піша выданне «Фокус», у Германіі праводзіцца Дзень нацыянальнага апавяшчэння грамадзянскай абароны, падчас якога правяраецца праца сірэн і мабільных дадаткаў у выпадку стыхійнага бедства, надзвычайнага становішча або ваенных пагроз.
Па ўсёй краіне на вуліцах уключаюць сігнал сірэны. Акрамя таго, «трывожныя» апавяшчэнні мясцовыя атрымліваюць і на мабільныя тэлефоны.