16 снежня 2025, aўторак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Літвы заклікаў не забываць пра беларускіх палітвязняў, якія застаюцца ў турмах

2
Прэзідэнт Літвы заклікаў не забываць пра беларускіх палітвязняў, якія застаюцца ў турмах
Гітанас Наўседа
Фота: DELFI

Нельга спыняцца, пакуль яны не атрымаюць свабоду.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа напісаў пра вызваленне 52 беларускіх палітвязняў. Кіраўнік балтыйскай краіны заклікае памятаць пра тых, хто застаецца ў турмах:

— Сёння 52 зняволеныя паспяхова перасеклі літоўскую мяжу, пакінуўшы Беларусь, калючы дрот, краты на вокнах і пастаянны страх. Сярод іх, што асабліва важна для мяне, было шэсць літоўцаў. Я глыбока ўдзячны Злучаным Штатам і асабіста прэзідэнту Дональду Трампу за іх пастаянныя намаганні дзеля вызвалення палітвязняў.

Пяцьдзясят два чалавекі — гэта шмат, вельмі шмат. І ўсё ж больш за 1000 палітвязняў усё яшчэ застаюцца ў беларускіх турмах, і мы не можам спыняцца, пакуль яны не атрымаюць свабоду!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках