16 снежня 2025, aўторак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША затрымалі салдата, які спрабаваў прадаць Расіі кіраўніцтва па танку Abrams

11
У ЗША затрымалі салдата, які спрабаваў прадаць Расіі кіраўніцтва па танку Abrams

Яму афіцыйна прад’явілі абвінавачанні па трох пунктах у парушэнні Закона аб шпіянажы.

Амерыканскаму вайскоўцу, абвінавачанаму ў спробе перадаць Расіі сакрэтныя матэрыялы, афіцыйна прад’явілі абвінавачанні па трох пунктах у парушэнні Закона аб шпіянажы. Пра гэта паведамляе Fox News. Ідзе гаворка пра ўраджэнца Айдаха Тэйлара Адама Лі, які служыў на базе Форт-Бліс. Паводле судовых дакументаў, ён спрабаваў прадаць звесткі пра Аб’яднаную баявую камандную платформу арміі ЗША (JBC-P) — сеткавую сістэму абмену данымі ў баі, а таксама палявыя статуты, якія датычацца ўзбраення і тактыкі кантролю паветранай прасторы. Акрамя таго, Лі хацеў перадаць Маскве кіраўніцтва па эксплуатацыі баявога танка M1A2 Abrams.

Вайскоўца затрымалі 6 жніўня каля міжнароднага аэрапорта Эль-Паса пасля правядзення таемнай аперацыі. Як заявіў агент ФБР Нікалас Напалі на першым судовым пасяджэнні 11 жніўня, Лі спрабаваў перадаць сакрэтныя матэрыялы агентам, якія выдавалі сябе за прадстаўнікоў Расіі. Адзіны раз, калі вайсковец размаўляў з сапраўдным расіянінам, быў падчас ягонага званка ў расійскае пасольства.

ФБР задокументавала тры ключавыя эпізоды: 9 ліпеня Лі асабіста перадаў SD-картку з больш як 40 сакрэтнымі дакументамі ў цэнтры Эль-Паса; 22 ліпеня ён паведаміў, што можа здабыць дадатковыя звесткі пра танк Abrams; а 30 ліпеня заявіў, што ў ягоным сховішчы знаходзяцца цвёрды дыск і вайсковае абсталяванне.

Паводле следства, у момант затрымання Лі лічыў, што сустракаецца з расійскім агентам, каб атрымаць пашпарт, бо збіраўся пакінуць ЗША і перабрацца ў Расію.

Джэймс Локхарт, дацэнт кафедры выведкі і нацыянальнай бяспекі Тэхаскага ўніверсітэта ў Эль-Паса, у размове з Fox News назваў аперацыю «прыкладам папераджальнай і добра праведзенай кантравыведкі». Эксперт падкрэсліў, што ў буйных арганізацыях, такіх як армія ЗША, заўсёды існуюць рызыкі шпіянажу: «Я думаю, што ў любой арганізацыі знойдуцца людзі, якія могуць прадстаўляць пагрозу бяспецы ЗША або быць уцягнутыя ў шпіёнскую дзейнасць. Гэта ніколі не скончыцца».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках