Чарга на мяжы з Літвой павялічылася ў дзесяць разоў
5- 18.09.2025, 12:49
- 6,280
Польская мяжа застаецца закрытай.
За суткі чарга перад літоўскімі пунктамі пропуску Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) павялічылася з 30 да 300 легкавых аўтамабіляў.
Чарга грузавога транспарту перад літоўскімі пунктамі пропуску таксама павялічылася — з 850 да 950 фур. Сумежны бок за 24 гадзіны прыняў на сваю тэрыторыю ўсяго 15% грузавікоў ад нормы.
Нагадаем, у ноч на 12 верасня Польшча закрыла мяжу з Беларуссю з-за вучэнняў «Захад-2025». Варшава заявіла, што мяжа застанецца закрытай да спецыяльнага распараджэння. Польскія ўлады дамагаюцца ад Лукашэнкі спынення гібрыдных атак і вызвалення вязняў рэжыму.