На Камароўцы з’явіліся першыя мандарыны
3- 19.09.2025, 2:59
- 3,640
Колькі каштуюць?
Да Новага года яшчэ больш за тры месяцы, а галоўны смак снежня ўжо можна паспрабаваць. На Камароўскім рынку ў Мінску з’явіліся мандарыны, піша «Смартпрэс».
«Гэта ж першыя?»
«Так, нядаўна толькі завезлі!»
На прылаўках — мандарыны з Іспаніі: за кілаграм просяць ад 12,90 да 14,90 рубля. А за «салодкі, сакавіты і без костачкі» фрукт з ПАР — 9,90 рубля.
Яшчэ са звыклага зімовага асартыменту — хурма. Пакуль знайшлі толькі на адной кропцы: гатунак «Свеча», дробная, з Узбекістана — такая «малючка» абыдзецца ў 15,90 рубля за кілаграм.