Сіманьян: Тыгран па-ранейшаму ў коме, а я праходжу лячэнне ад раку
32- 22.09.2025, 13:41
- 9,452
Сям'ю расійскіх прапагандыстаў спасцігла бяда.
Вядомая расійская прапагандыстка Маргарыта Сіманьян распавяла, што праходзіць лячэнне ад раку.
«З задавальненнем напісала б, што ў мяне ўсё добра, але стараюся ніколі не хлусіць. Тыгран па-ранейшаму ў коме, а я праходжу лячэнне ад раку. Што тут добрага? Хутка ўбачыце мяне ў парыках. Будзем разам выбіраць, які больш падыходзіць», — напісала галоўная рэдактарка прапагандысцкага тэлеканала RT у сваіх сацсетках.
Раней Сіманьян паведамляла, што ў яе дыягнаставалі «страшную, цяжкую» хваробу. Яна казала, што ёй належыць аперацыя, паказаўшы рукой на левы бок грудзей, і дала зразумець, што гаворка пра мастэктамію (выдаленне малочных залоз). Уначы на 9 верасня Сіманьян паведаміла, што перанесла аперацыю.
Кеасаян і Сіманьян неаднаразова пагражалі Украіне захопам Кіева.
«У гарачай вайне Украіну пераможам за 2 дні. Што яе там перамагаць, Госпадзі? Ну, Украіна, ну…» — не сумнявалася Маргарыта Сіманьян.
«Я перадаю ўсім прывітанне, украінскім таварышам, ворагам, недабрадзеям. Мы абавязкова будзем у Кіеве, рана ці позна. Хутчэй, дарэчы, рана, не хачу вас засмучаць», — казаў прапагандыст Кеасаян.
«У «вагнераўцаў» гэтае пытанне вырашана вельмі добра. Калі хто-небудзь наводзіў на нашы войскі іх снарады, злоўлены, з ім адбываецца няшчасны, прычым публічны, выпадак. Вы скажаце, гэта жорстка... Так. Вайна, мушу вам сказаць, — гэта жорсткая і бесчалавечная штука», — заяўляў Кеасаян.