Прэм'ер Турчын чакае «чорных лебедзяў»
9- 23.09.2025, 14:25
- 11,024
Чыноўнік загаварыў пра абвал эканомікі.
Прэм'ер Беларусі Аляксандр Турчын сустрэўся з Лукашэнкам. Улады Беларусі, паводле яго слоў, «кожны дзень жывуць у чаканні чарговых чорных лебедзяў».
«Мне здаецца, што спакойнага жыцця ўжо дакладна не будзе. Будуць узнікаць тыя ці іншыя праблемы. Наша задача — эфектыўна з імі спраўляцца. Задача ўрада — каб мы, барані божа, не дапусцілі ніякага абвалу», — сказаў Турчын.
Адзначым, сустрэча з Лукашэнкам адбылася на фоне закрыцця мяжы з Польшчай, якая фактычна заблакавала кітайскі транзіт у Еўропу. У Брэсце затрымаліся 130 кітайскіх цягнікоў.