Улады прызналі значны неўраджай яблыкаў у Беларусі
13- 23.09.2025, 14:48
- 5,752
Чакаць дэфіцыту?
Беларусь сёлета сутыкнулася з сур'ёзным неўраджаем яблыкаў. Як улады будуць выходзіць з сітуацыі, распавёў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын пасля дакладу кіраўніку дзяржавы, піша БелТА.
З-за дрэннага надвор'я сёлета ўдалося сабраць толькі 40% ад леташняга (2024-га) аб'ёму садавіны.
У якасці прыкладу Турчын прывёў гаспадарку з Маладзечанскага раёна. Там фермер змог атрымаць толькі 10% ад запланаванага ўраджаю.
У сувязі з гэтым чыноўнік намякнуў на падаражанне яблыкаў, бо з-за ўкладзеных сродкаў іх сабекошт павінен вырасці, каб фермер не апынуўся ў стратах і змог хоць нешта зарабіць.
Варта адзначыць, што значную частку яблыкаў Беларусь імпартуе з Польшчы. Закрыццё мяжы можа прывесці да сур'ёзнага дэфіцыту.