Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю
41- 23.09.2025, 15:26
- 59,462
(Абноўлена) Мяжа адкрыецца ў ноч на 25 верасня.
Прэм’ер-міністр Дональд Туск заявіў, што Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю. Сёння, 23 верасня, кіраўнік МУС выдасць спецыяльнае распараджэнне.
«Мы прынялі рашэнне разам з міністрам унутраных спраў, які сёння выдасць адпаведнае распараджэнне аб паўторным адкрыцці чыгуначных і аўтамабільных памежных пераходаў [з Беларуссю], якія былі закрытыя ў сувязі з вучэннямі «Захад» і ростам пагрозы і палітычнай нестабільнасці каля нашай мяжы», — паведаміў прэм’ер-міністр Дональд Туск.
Прэм’ер Польшчы паведаміў, што мяжа будзе адкрытая ў ноч на 25 верасня.
Туск заявіў, што Польшча гатовая зноў закрыць мяжу, калі пагроза з боку Беларусі будзе нарастаць.
Заўважым, мяжа Польшчы з Беларуссю была закрытая ў ноч на 12 верасня, калі ў нашай краіне стартавалі вучэнні «Захад-2025». Закрыццё мяжы прывяло да блакады транзіту кітайскіх грузаў у Еўропу.