Старшыня Саюза палякаў наведала ў калоніі Анджэя Пачобута
7- 23.09.2025, 17:36
- 8,780
Сустрэча адбылася на фоне адкрыцця польска-беларускай мяжы.
Старшыня ліквідаванага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс змагла наведаць палітвязня-журналіста Анджэя Пачобута у калоніі.
«Я атрымала дазвол на пабачэнне, і сёння сустрэлася з Анджэем у калоніі ў Наваполацку. Анджэй перадае сардэчнае прывітанне ўсім — і знаёмым, і незнаёмым. Ён адчувае сябе псіхалагічна добра, атрымлівае лекі, дзякуе ўсім за тое, што пра яго памятаюць», — напісала яна.
Зазначым, што сустрэча з Пачобутам адбылася на фоне адкрыцця польска-беларускай мяжы. Варшава адкрые памежныя пераходы ў ноч на 25 верасня.