8 снежня 2025, панядзелак, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Румыніі затрымалі былога намесніка кіраўніка разведкі Малдовы, якога завербаваў КДБ Беларусі

2
У Румыніі затрымалі былога намесніка кіраўніка разведкі Малдовы, якога завербаваў КДБ Беларусі

Чэхія, Венгрыя і Румынія раскрылі беларускую шпіёнскую сетку ў Еўропе.

У межах раследавання шпіёнскай сеткі Беларусі румынскія праваахоўнікі затрымалі яе ўдзельніка — былога намесніка кіраўніка Службы інфармацыі і бяспекі Малдовы Аляксандра Балана.

Пра гэта паведамляе Digi24.

Упраўленне па расследаванні арганізаванай злачыннасці і тэрарызму Румыніі паведаміла, што затрыманы з 2024 года працаваў на Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі і двойчы сустракаўся з афіцэрамі беларускай разведкі ў Будапешце.

Да гэтага Балан займаў кіраўнічыя пасады ў малдаўскай спецслужбе — Службе інфармацыі і разведкі, а ў 2016 годзе стаў намеснікам яе кіраўніка.

Паводле звестак крыніц Digi24 у румынскіх спецслужбах, кар’ернаму росту Балана паспрыяў алігарх-уцекач і былы лідар Дэмакратычнай партыі Малдовы Улад Плахатнюк.

Таксама, як сцвярджае Digi24, Балан супрацоўнічаў са спецслужбамі Расіі. Кантакты з беларускай разведкай ён наладзіў, бо яе агентам цяпер лягчэй перамяшчацца па ЕС, чым расійскім.

Балан належаў да той самай сеткі, пра раскрыццё якой раней у панядзелак абвясціла Чэхія. Яна таксама абвясціла аднаго супрацоўніка пасольства Беларусі персонай нон грата з-за датычнасці да шпіянажу.

Нагадаем, у сакавіку Генеральная пракуратура Літвы перадала ў суд справу, паводле якой двое грамадзян краін абвінавачваюцца ў шпіянажы на карысць Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках