«Лукашэнка спіць з адкрытымі вачыма»
13- 10.01.2026, 21:22
- 20,024
Усё можа быць і ў любы момант.
Трамп збіраецца паступіць з Лукашэнкам у венесуэльскім фармаце?
Чытачы сайта Charter97.org у каментарах выказалі сваё меркаванне з гэтай нагоды. Прыводзім некаторыя з іх:
«Спіць з адкрытымі вачыма. Усё можа быць і ў любы момант».
«Лукашэнка, гэта табе не на камеру лапатай махаць. Хаця хто ведае, хто ведае. То камера цябе здымае, то ты ў камеры разам з Мадура».
«Крэмль сваіх не кідае — ён іх тапіць. Навошта Крамлю лішнія сведкі».
«Венесуэльскі варыянт лепш пачынаць з Вовіка Пуціна, а па дарозе назад і Саньку захапіць. Навошта матацца двойчы?»
«Неўзброеным вокам было бачна, як Сашка дрыготкім голасам прасіў сваю шушару яго не прадаваць і не здраджваць. А тыя сядзелі з поснымі тварамі».