13 студзеня 2026, aўторак, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грэнландыі разгарэўся скандал з-за запрашэння спецыяльнага пасланніка Трампа

7
У Грэнландыі разгарэўся скандал з-за запрашэння спецыяльнага пасланніка Трампа

Арганізатары гонкі на сабачых запрэжках пачалі расследаванне.

Арганізатары традыцыйнай гонкі на сабачых запрэжках у Грэнландыі заявілі пра пачатак расследавання пасля з’яўлення інфармацыі пра запрашэнне на мерапрыемства спецыяльнага пасланніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па пытаннях вострава, піша Politico (пераклад — сайт Charter97.org).

Грэнландская асацыяцыя сабачых запрэжак (KNQK) паведаміла ў сацыяльных сетках, што пра інцыдэнт ёй расказаў амерыканскі журналіст. Паводле яго слоў, на штогадовую гонку быў запрошаны губернатар штата Луізіяна Джэф Лэндры. У асацыяцыі падкрэслілі, што такое ўмяшанне з’яўляецца недапушчальным.

«Недапушчальна, калі на востраў аказваецца палітычны ціск звонку», — заявілі ў KNQK, назваўшы ўдзел замежных палітычных фігур «абсалютна недарэчным». Арганізатары ўдакладнілі, што высвятляюць, хто менавіта накіраваў запрашэнне.

У мінулым месяцы Трамп прызначыў Лэндры, рэспубліканца, які ўступіў на пасаду на пачатку 2024 года, сваім спецыяльным прадстаўніком па Грэнландыі. Сам Лэндры назваў гэта прызначэнне «ганаровай валанцёрскай місіяй» і заявіў пра намер працаваць над тым, каб «зрабіць Грэнландыю часткай ЗША».

Раней паглядзець гонку планавала жонка віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі ВэнсаУша Вэнс, аднак летась яна адмяніла візіт пасля пратэстаў у самакіраванай тэрыторыі, што ўваходзіць у склад Даніі.

Трамп неаднаразова заяўляў, што кантроль над Грэнландыяй мае стратэгічнае значэнне для бяспекі ЗША і Арктычнага рэгіёну. Нядаўна ён таксама публічна высмеяў намаганні Капенгагена па ўмацаванні абароны вострава, заявіўшы, што тыя нібыта абмяжоўваюцца «двума сабачымі запрэжкамі».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках