13 студзеня 2026, aўторак, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Праекту «вялікай дзяржавы» Пуціна прыходзіць канец

7
Politico: Праекту «вялікай дзяржавы» Пуціна прыходзіць канец

Крэмль страціў саюзнікаў.

Спроба Пуціна вярнуць Расіі статус глабальнай звышдзяржавы сутыкаецца з усё большай колькасцю праблем — як на фронце ва Украіне, так і на міжнароднай арэне. Зацягнутая вайна і аслабленне саюзаў прымушаюць нават лаяльных да Крамля каментатараў гаварыць пра «канец эпохі», піша POLITICO (пераклад — сайт Charter97.org).

Уварванне ва Украіну, якое Крэмль разлічваў завяршыць за лічаныя дні, доўжыцца ўжо даўжэй, чым Вялікая Айчынная вайна для СССР — больш як 1 400 дзён. За гэты час Расія здолела заняць толькі частку ўкраінскай тэрыторыі, панёсшы, паводле ацэнак, каля 1,1 млн страт. Унутры краіны нарастае напружанне: толькі ў ліпені сотні тысяч жыхароў Белгародскай вобласці засталіся без электраэнергіі пасля ўкраінскага ўдару.

Паралельна рушыцца і знешнепалітычная мадэль Масквы. Напрыканцы 2024 года Расія страціла ключавога саюзніка на Блізкім Усходзе пасля падзення рэжыму Башара Асада у Сірыі. У Паўднёвай Амерыцы Крэмль аказаўся не ў стане перашкодзіць ЗША арыштаваць былога лідара Венесуэлы Нікаласа Мадура, нягледзячы на яго цесныя сувязі з Масквой. Больш за тое, Вашынгтон упершыню захапіў нафтавы танкер пад расійскім сцягам.

Пад пагрозай апынуўся і Іран — стратэгічны партнёр Расіі, з якім у 2024 годзе быў падпісаны 20-гадовы дагавор. На фоне масавых пратэстаў і жорсткай рыторыкі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Масква дэманструе няздольнасць падтрымаць рэжым у Тэгеране. Эксперты адзначаюць, што саюз Расіі з Іранам і Венесуэлай ад пачатку быў хутчэй вымушаным, чым трывалым.

Нават у прарасійскіх колах гучыць крытыка. Ваенны блогер Максім Калашнікаў напісаў, што Расія больш стварала вобраз вялікай дзяржавы, чым становілася ёй на практыцы. Паводле слоў аналітыкаў, Крэмль наўрад ці пойдзе на змякчэнне курсу і, наадварот, будзе імкнуцца дэманстраваць сілу — перадусім ва Украіне, нягледзячы на нарастанне ізаляцыі і аслабленне ўплыву.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках