150-кілаграмовы Лукашэнка хоча, каб яго зноў ударылі аб лёд?
3- 17.01.2026, 15:12
- 7,400
Гісторыя мае шанец паўтарыцца.
Экс-хакеіст зборнай Беларусі Яраслаў Чупрыс, які ў снежні збіў Аляксандра Лукашэнку, 17 студзеня гуляе ў складзе каманды палітыка супраць каманды Гомельскай вобласці. Ён выступае пад нумарам 68.
Хакеіст пад нумарам 68 з'явіўся на відэа размінкі каманды Аляксандра Лукашэнкі.
Нагадаем, 27 снежня Чупрыс збіў Лукашэнку падчас матчу з камандай Брэсцкай вобласці. Гэты фрагмент трапіў на відэа. Лукашэнка, які важыць не менш за 150 кілаграмаў, упаў на лёд і не змог самастойна падняцца.
@charter97.org Лукашэнку не змаглі падняць #лукашэнка #хакей #беларусь #навіны ♬ арыгінальны гук - Хартыя97