Расія адрэагавала на захоп Мадуры амерыканскімі вайскоўцамі
15- 3.01.2026, 15:07
- 26,048
Крэмль «глыбока занепакоены».
Падставы нападу ЗША на Венесуэлу «неабгрунтаваныя». Пра гэта Міністэрства замежных спраў краіны-агрэсара Расіі заявіла 3 снежня.
Масква асуджае ўдары амерыканскай арміі па ваенных аб'ектах у венесуэльскай сталіцы Каракасе і захоп прэзідэнта Нікаласа Мадуры.
У МЗС РФ лічаць, што «ідэалагізаваная непрыязнасць» Вашынгтона ўзяла верх над «дзелавым прагматызмам і гатоўнасцю выбудоўваць адносіны даверу».
Расійскі рэжым выказаў «салідарнасць з венесуэльскім народам» і ўладай Мадуры, а таксама «глыбокую занепакоенасць». РФ падтрымлівае агучанае МЗС Венесуэлы патрабаванне склікаць пасяджэнне Савета Бяспекі ААН.