Кадыраў паказаўся на публіцы з тросцю
- 4.01.2026, 16:30
- 12,106
Дыктатара Чачні нядаўна гаспіталізавалі.
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў упершыню за апошні час з’явіўся на публіцы пасля паведамленняў пра яго гаспіталізацыю — на адкрыцці школы хафізаў у вёсцы Новы Шарой у Чачні. Ён прыйшоў з тросцю.
Пра гэта паведамляе расійскае выданне 7×7.
Сам Кадыраў заявіў, што мерапрыемства адбылося 3 снежня, што пацвярджаецца метаданымі відэа. Аднак яшчэ 31 снежня яго дарадца казаў пра школу як пра такую, што рыхтуецца да адкрыцця, значыць падзея адбылася ў гэтым годзе.
Адзначаецца, што гэта не першы раз, калі ён з’яўляецца з тросцю: у сакавіку 2024 года яго ўжо бачылі ў такім выглядзе на відэа, апублікаваных прэс-службай, на фоне слухаў пра пагаршэнне яго здароўя.
31 снежня выданне «Новая газета» са спасылкай на крыніцы паведаміла, што Кадыраў планаваў узяць удзел у традыцыйным пераднавагоднім пасяджэнні Дзяржсавета Расіі і 24 снежня прыляцеў у Маскву, але ў ноч на 25 снежня яго стан здароўя рэзка пагоршыўся і яго прывезлі на рэанімабілі у Цэнтральную клінічную бальніцу Упраўлення справамі Прэзідэнта РФ.