8 студзеня 2026, Чацвер, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стармер: Брытанія і Францыя пабудуюць ваенныя базы па ўсёй Украіне

4
Стармер: Брытанія і Францыя пабудуюць ваенныя базы па ўсёй Украіне

Пасля спынення агню.

Пасля спынення агню ва Украіне Вялікабрытанія і Францыя плануюць пабудаваць на яе тэрыторыі ваенныя базы.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Брытаніі Кір Стармер пасля сустрэчы ў Парыжы.

«І таму я магу сказаць, што пасля спынення агню Вялікабрытанія і Францыя створаць ваенныя цэнтры па ўсёй Украіне», — сказаў ён.

Як піша Sky News, такія хабы будуць абсталяваныя, каб забяспечыць разгортванне сіл і будаўніцтва абароненых аб'ектаў для захоўвання ўзбраенняў і вайсковай тэхнікі ў падтрымку абаронных патрэбаў Украіны.

Прэм'ер-міністр Брытаніі таксама раскрытыкаваў расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна за адмову ўзяць на сябе абавязацельствы па спыненні вайны.

«Мы будзем працягваць аказваць ціск на Расію… да таго часу, пакуль яна не сядзе за стол перамоваў добрасумленна», — запэўніў ён.

Таксама Стармер дадаў, што мір ва Украіне цяпер «бліжэй, чым калі-небудзь».

«Самыя цяжкія этапы ўсё яшчэ наперадзе», — удакладніў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках