8 студзеня 2026, Чацвер, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія заклікала ЗША да гуманнага абыходжання з грамадзянамі РФ на судне «Марынера»

17
Расія заклікала ЗША да гуманнага абыходжання з грамадзянамі РФ на судне «Марынера»

МЗС РФ просіць Вашынгтон вярнуць расіян на радзіму.

МЗС Расіі заклікае ЗША да гуманнага і годнага абыходжання з расійскімі грамадзянамі на танкеры «Марынера». Расійскі бок заклікаў Вашынгтон не перашкаджаць найхутчэйшаму вяртанню расіян на радзіму.

«МЗС Расіі ўважліва адсочвае паведамленні пра высадку амерыканскіх вайскоўцаў на судна «Марынера», што ішло пад расійскім сцягам, у Паўночнай Атлантыцы», — сказалі ТАСС у дыпламатычным ведамстве.

Танкер быў затрыманы 7 студзеня. Еўрапейскае камандаванне Узброеных сіл ЗША абвінаваціла яго ў парушэнні амерыканскіх санкцый. Паводле звестак Reuters, гаворка ідзе пра судна, якое раней называлася Bella 1. Танкер трапіў пад санкцыі ЗША ў 2024 годзе як удзельнік «расійскага ценявога флоту».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках