10 студзеня 2026, Субота, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хуткасць 13 тысяч км/гадз: ЗСУ распавялі пра ракету, якой РФ ударыла па Львове

9
Хуткасць 13 тысяч км/гадз: ЗСУ распавялі пра ракету, якой РФ ударыла па Львове

Яна рухалася па балістычнай траекторыі.

Падчас атакі на Львоў у чацвер, 8 студзеня, расійскія акупацыйныя войскі выкарысталі балістычную ракету. Яе тып будзе вызначаны пасля даследавання ўсіх яе элементаў.

Такую заяву зрабілі ў Паветраным камандаванні «Захад» Паветраных сіл ЗСУ. Адзначаецца, што аб’екты інфраструктуры ў Львове былі атакаваныя а 23:47.

«Паветраная цэль рухалася са хуткасцю каля 13 тысяч кіламетраў на гадзіну па балістычнай траекторыі», — гаворыцца ў паведамленні.

У камандаванні «Захад» падкрэслілі, што ўсе сілы і сродкі знаходзяцца ў пастаяннай гатоўнасці да адбіцця варожых удараў з паветра.

А 23:47 8 студзеня ў Львове прагрымеў шэраг магутных выбухаў. Гэта адбылося падчас паветранай трывогі, абвешчанай з-за пагрозы выкарыстання ворагам балістыкі з палігона «Капусцін Яр».

Пакуль няма афіцыйнага пацверджання таго, ці ўжыў вораг ракету «Арэшнік». Вядома, што быў атакаваны аб’ект крытычнай інфраструктуры, пра што паведаміў кіраўнік Львоўскай АВА Максім Казыцкі. На шчасце, абышлося без пацярпелых.

На месцы атакі правялі лабараторныя даследаванні, радыяцыйны фон — у межах нормы. Перавышэння ўзроўню шкодных рэчываў у паветры таксама не зафіксавана.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках