ЕС рыхтуецца разгарнуць уласны Starlink
1- 12.10.2026, 22:29
Яшчэ адным праектам Еўрасаюза стане сістэма арбітальнай разведкі.
Еўракамісар па абароне Андрус Кубілюс, выступаючы на Варшаўскім форуме па бяспецы, заявіў, што ЕС мае намер да 2029 года разгарнуць уласную сістэму абароненай спадарожнікавай сувязі IRIS², або «еўрапейскі Starlink».
Паводле слоў Кубілюса, Еўрасаюз улічвае рызыкі адключэння ад амерыканскіх ваенных сістэм.
«ЕС павінен вельмі хутка — ужо да 2029 года — запусціць першую чаргу сістэмы IRIS², «еўрапейскі Starlink», якая ўяўляе сабой сістэму абароненай спадарожнікавай сувязі», — падзяліўся еўракамісар.
Другім праектам стане сістэма арбітальнай разведкі, дадаў ён. Спадарожнікі, размешчаныя на розных арбітах, будуць адсочваць паверхню Зямлі.