Лукашэнка паабяцаў разабрацца з штучным інтэлектам
5- 15.10.2026, 18:41
- 2,146
Дыктатар заявіў, што ў інтэрнэце «яблыкі не растуць» і «малако там пакуль не дояць».
Разабрацца са штучным інтэлектам, якім «напалохалі ўвесь народ», паабяцаў Аляксандр Лукашэнка 15 кастрычніка падчас зносін з жыхарамі гарадскога пасёлка Асвея, перадае БелТА.
Дыктатар падкрэсліў, што «самыя галоўныя мае людзі — гэта тыя, хто ўжо нарадзіў», і параіў бацькам старацца прыцягваць дзяцей да працы.
«Гляджу на цяперашнюю моладзь. Я іх часта крытыкую. Што мы загульваемся з моладдзю?! Ну сядзяць яны і тычуць у гэтыя тэлефоны, «ціктокаюцца» і гэтак далей. Там (у інтэрнэце. — Заўв. рэд.) яблыкі не растуць. Мяса (не атрымліваюць. — Заўв. рэд.), малако там пакуль яшчэ не дояць. Штучным інтэлектам напалохалі ўвесь народ. Спакойна, разбяромся мы і з інтэлектам, і з усімі. Але мы зробім так, каб вашым дзеткам было нармальна», — заявіў Лукашэнка.