Што рабіць беларускім кіроўцам, якіх пачалі «вучыць» на дарозе
- 18.10.2026, 16:20
- 2,072
У ДАІ далі параду.
ДАІ паведаміла, што рабіць беларускім кіроўцам, якіх пачалі «вучыць» на дарозе. Падрабязнасці прыводзіць ДАІ Мінскага аблвыканкама.
У ДАІ звяртаюць увагу на самаўпраўства на дарозе і «выхаванне» небяспечнымі манеўрамі. Усё пералічанае — гэта стварэнне аварыйнай абстаноўкі. І за гэта прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць.
У ведамстве рэкамендуюць беларускім кіроўцам захоўваць відэазапіс у тым выпадку, калі іх спрабуюць «вучыць» небяспечнымі манеўрамі на дарозе. Разам з тым варта накіроўваць інфармацыю пра грубае парушэнне ў чат-бот міліцыі. А яшчэ беларусам не раяць адказваць агрэсіяй на агрэсію.
«Супрацоўнікі ДАІ Мінскай вобласці разбяруцца, хто сапраўдны парушальнік, а хто «настаўнік», — заўважылі ў паведамленні.»