9 кастрычнiка 2026, Пятніца, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

SpaceX зоймецца мабільнай сувяззю

SpaceX зоймецца мабільнай сувяззю
Фота: Adam88/Pond5 Images/IMAGO

Кампанія Ілона Маска набывае партфель частот.

Амерыканская аэракасмічная кампанія SpaceX мільярдэра Ілона Маска дамовілася аб набыцці ў інвестыцыйнай кампаніі Grain Management буйнага пакета частот, маючы намер выйсці на рынак мабільнай сувязі. Пра гэта кампанія паведаміла ў чацвер, 8 кастрычніка, адзначыўшы, што гэта пашырыць магчымасці спадарожнікавай сеткі Starlink, перадае DW.

Цяпер Starlink забяспечвае высокахуткасны доступ у інтэрнэт праз спадарожнікі, аднак для прыёму сігналу патрэбны спецыяльны тэрмінал з антэнай і прамая бачнасць спадарожніка. Набытыя ліцэнзіі ў дыяпазоне 800 МГц дазволяць перадаваць сігнал на звычайныя прылады, уключаючы смартфоны, а таксама забяспечваць сувязь унутры будынкаў.

Кошт пагаднення афіцыйна не раскрываецца. Паводле дадзеных газеты The Wall Street Journal, ён можа складаць каля 8 млрд долараў. Здзелка яшчэ павінна быць ухвалена Федэральнай камісіяй па сувязі ЗША (FCC).

Пасля публікацыі паведамлення SpaceX аб куплі частот акцыі найбуйнейшых тэлекамунікацыйных аператараў рэзка знізіліся. На перадбіржавых таргах у ЗША акцыі T-Mobile US, Verizon і AT&T зніжаліся на 5,5–7,4%. У Еўропе акцыі Deutsche Telekom патаннелі на 6,5%, Vodafone — на 4,1%, Orange — на 2,3%, а Telefonica — на 3,9%. Адначасова акцыі SpaceX выраслі прыкладна на 4%.

Ілон Маск заявіў, што дзякуючы здзелцы кампанія зможа забяспечыць сувяззю ўсю тэрыторыю ЗША, уключаючы рэгіёны, дзе цяпер адсутнічае мабільны інтэрнэт.

Паводле ацэнак аналітыкаў інвестыцыйнага банка Morgan Stanley, канкурэнцыя SpaceX з традыцыйнымі аператарамі, верагодна, будзе развівацца паступова і найперш закране сельскія і слабанаселеныя раёны, дзе мабільнае пакрыццё застаецца абмежаваным.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲