ЗСУ нанеслі ўдар па валютных даходах Лукашэнкі
5- 23.03.2026, 9:50
- 12,484
НПЗ перайдуць на «галодны паёк».
Ударныя дроны паспяхова атакавалі нафтавыя тэрміналы у порце расійскага Прыморска — гэта ключавы аб’ект для экспарту нафты і нафтапрадуктаў з РФ праз Балтыйскае мора.
Атакі на інфраструктуру РФ на Балтыйскім узбярэжжы скарачаюць магчымасці экспарту нафтапрадуктаў з беларускіх НПЗ па «паўночным маршруце», піша Telegram-канал «Эканоміка Беларусі».
«Унутраны рынак застанецца з палівам (і нават яго лішкамі), але губляецца магчымасць зарабіць валюту», — падсумаваў канал.
Беларусь адпраўляе свае нафтапрадукты праз порт «Прыморск», выкарыстоўваючы яго як перавалачны пункт на Балтыйскім моры. Раней частка прадукцыі ішла праз порты Літвы і Латвіі, але пасля санкцый патокі былі перанакіраваныя праз расійскія тэрміналы.