СМІ: Расія спыніць транзіт казахстанскай нафты ў Германію
1- 21.04.2026, 13:45
- 9,306
З мая.
Расія паведаміла Казахстану і Германіі, што з мая спыніць транзіт казахскай нафты ў Германію, якая паступала туды па паўночнай нітцы нафтаправода «Дружба».
Пра гэта са спасылкай на тры крыніцы паведамляе Reuters.
Ананімныя суразмоўцы распавялі, што з РФ даслалі паведамленне Казахстану і Германіі аб «скарэктаваным экспарце нафты», з якога вынікае, што Расія спыніць прапампоўку казахскай нафты ў Германію праз «Дружбу» з 1 мая.
У 2025 годзе з Казахстана ў Германію прапампоўвалася каля 43 тысяч барэляў нафты на дзень — на 44% больш у параўнанні з 2024 годам.
Пастаўкі ажыццяўляліся праз паўночную нітку «Дружбы», якая праходзіць па тэрыторыі Беларусі і Польшчы. Адзначаецца, што на гэтым маршруце ўжо здараліся вымушаныя перапынкі ў транзіце з-за наступстваў украінскіх удараў па расійскай нафтагазавай інфраструктуры.
Рашэнне РФ можа стварыць дадатковыя праблемы для Германіі на фоне глабальнага энергакрызісу з-за вайны на Блізкім Усходзе.