У Гомелі байкер катапультаваўся з матацыкла
3- 26.05.2026, 12:57
- 2,010
Відэафакт.
У Гомелі ў нядзелю, 24 мая, на праспекце Леніна адбылося сур'ёзнае ДТЗ з удзелам матацыкліста. Кадры аварыі апублікавала ДАІ.
Па дадзеных ДАІ, 31-гадовы кіроўца матацыкла Honda ехаў з боку вуліцы Карповіча, аднак абраў небяспечную хуткасць і не трымаў дыстанцыю да транспарту, што рухаўся наперадзе.
Калі на скрыжаванні загарэўся забараняльны сігнал святлафора, мужчына пачаў рэзка тармазіць. У гэты момант матацыкл страціў устойлівасць: байк працягнуў рух асобна, а сам кіроўца выляцеў з сядла і некалькі разоў перакуліўся, праслізнуўшы па асфальце праз скрыжаванне.
Пацярпелага даставілі ў бальніцу, аднак, нягледзячы на жорсткія кадры здарэння, сур'ёзных траўм ён пазбег. Пасля агляду медыкі адпусцілі мужчыну дадому для амбулаторнага лячэння, паведамляе «Гомельская праўда».