У сеці пішуць пра крушэнне самалёта «Белавія» пад Масквой
5- 28.05.2026, 10:27
- 5,648
Улады называюць гэтую інфармацыю фэйкам.
У сеці распаўсюдзілі фэйк пра нібыта крушэнне самалёта «Белавія» пад Масквой.
Так, у інтэрнэце з’явілася і хутка распаўсюдзілася відэа пра нібыта крушэнне самалёта беларускай авіякампаніі «Белавія» пад Масквой. Аўтары роліка сцвярджаюць, што ўяўная авіякатастрофа нібыта адбылася з-за ўдару СПА. Пасля чаго самалёт знік з радараў над тэрыторыяй Маскоўскай вобласці.
Для «праўдападобнасці» аўтары навіны спаслаліся на экстранныя службы. Фота абломкаў паветранага судна з фірмовымі «васількамі» «Белавіі», як пішуць праўладныя Telegram-каналы, былі створаныя з выкарыстаннем штучнага інтэлекту.
Афіцыйныя ўлады абверглі гэту інфармацыю. Паведамлялася, што самалёт рэйса B-2917 авіякампаніі «Белавія», які вылецеў з Мінска ў Маскву, бяспечна прызямліўся ў аэрапорце Масквы а 13.02.