2 чэрвеня 2026, aўторак, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль махнуў рукой на Расію

7
Крэмль махнуў рукой на Расію

Краіну разараюць, каб усё ж такі ўзяць Малую Токмачку.

Піраміда дзяржаўнага доўгу і гіперінфляцыя замест скарачэння выдаткаў — у Расіі выбар зроблены! Забыты размовы пра «прыярытызацыю» (так назвалі секвестр бюджэту) і спробы стрымаць раздзіманне дэфіцыту бюджэту. Мінфін вырашыў нарошчваць выдаткі! Дакладней — не вырашыў, а махнуў рукой на іх неўстрымны рост у першыя 5 месяцаў года. За студзень—красавік яны склалі больш за 17 трыльёнаў рублёў — калі спраецыраваць гэтую дынаміку да канца года, то атрымаецца каля 53 трыльёнаў замест запланаваных 44 трыльёнаў рублёў. Дэфіцыт бюджэту 2026 г. ужо напэўна перавысіць немыслімыя 10 трыльёнаў рублёў!

Міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў у інтэрв’ю «Коммерсанту» паведаміў пра павелічэнне дзяржаўных выдаткаў на фоне нарастаючай няпэўнасці ў свеце і, у прыватнасці, напружанасці на Блізкім Усходзе. Паводле слоў міністра, ведамства падрыхтавала заканадаўчыя прапановы для бесперабойнага выканання абавязацельстваў бюджэту незалежна ад знешніх фактараў.

Відавочна, Крэмлю не стае на вайну нават паловы былога бюджэту. На фінансавую стабільнасць махнулі рукой, каб узяць, усё ж такі, Малую Токмачку.

Вячаслаў Шыраеў, «Тэлеграм»

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках