2 чэрвеня 2026, aўторак, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Філіял «Санта Бремар» у Польшчы спыніў дзейнасць

2
Філіял «Санта Бремар» у Польшчы спыніў дзейнасць

Кампанія прапрацавала ў Варшаве менш за паўгода.

У Польшчы ў маі спыніў працу філіял найбуйнейшага беларускага рыбаперапрацоўчага прадпрыемства «Санта Бремар» — Santa Bremor oddzial w Polsce. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў эканамічны аглядальнік Вадзім Сеховіч.

Прычыны змены статусу, якая часта папярэднічае ліквідацыі, пакуль невядомыя, удакладняе тэлеграм-канал.

Santa Bremor oddzial w Polsce была зарэгістраваная ў Варшаве ў студзені 2025 года. Яе асноўны від дзейнасці — «рознічны гандаль».

Гэта не адзінае прадпрыемства ў Польшчы, звязанае з вядомай кампаніяй. З жніўня 2022 года там працуе Avectoria oddzial w Polsce. Паводле дадзеных Сеховіча, гэта «дачка» клайпедскага рыбнага трэйдара, які раней называўся Santa Trade.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках