У Венгрыі папрасілі валанцёраў дапамагчы з падлікам суслікаў у краіне
- 12.06.2026, 14:58
Гэта можна зрабіць падчас прагулкі.
Спецыялісты ў Венгрыі ўжо шмат гадоў праводзяць агульнанацыянальны ўлік суслікаў, але толькі сёлета да працы далучацца і звычайныя жыхары краіны. Кожны валанцёр, які ўсталюе дадатак на мабільны тэлефон, зможа проста падчас прагулкі ўнесці свой уклад у агульную справу, піша «Еўрапульс».
Навошта патрэбны перапіс? Справа ў тым, што еўрапейскі суслік знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму гэтыя грызуны былі ў Еўропе распаўсюджаным відам, але з-за змяненняў у метадах вядзення сельскай гаспадаркі і знікнення паш іх колькасць прыкметна скарацілася. У Венгрыі суслік мае статус строга ахоўваемага віду, а яго прыродаахоўная вартасць ацэненая ў 700 еўра за кожную асобіну.
Перапіс у гэтым выпадку мае ключавое значэнне — дзякуючы звесткам з’явіцца дакладная карціна стану папуляцый суслікаў, а значыць, спецыялісты змогуць зразумець, дзе і якое ўмяшанне патрэбнае для выратавання звяркоў. Без валанцёраў такі масіў ведаў атрымаць не ўдалося б.
Далучыцца да перапісу проста — з дапамогай мабільнага дадатку ўлік можна весці нават падчас кароткай прагулкі. Патрэбна толькі загадзя падаць заяўку і выбраць участак тэрыторыі, на якім размешчаная калонія суслікаў.