Сын Кадырава стаў двойчы «героем Чачні»
- 12.06.2026, 16:20
- 2,238
За «выдатныя заслугі».
18-гадоваму Адаму Кадыраву прысвоена званне «героя» Чачэнскай Рэспублікі. Медаль яму ўручыў бацька, кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, піша «Медуза» .
Як абвясціў «кіраўнік» урада Чачні Магамед Даудаў, «героем» Адам Кадыраў стаў «за выдатныя заслугі перад дзяржавай, самаадданае служэнне народу, актыўную плённую дзейнасць, накіраваную на ўсебаковую падтрымку «СВА»,
Адаму Кадыраву прысвоілі званне «героя» Чачні другі раз. Спачатку яго ўзнагародзілі ў кастрычніку 2023 года, калі яму было 15 гадоў.