У Рагачове трэба ратаваць дом, звязаны з творчасцю Уладзіміра Караткевіча
- 13.06.2026, 10:51
Пісьменнік часта праводзіў там па некалькі месяцаў штогод.
Дом у Рагачове, дзе ствараліся творы народнага пісьменніка Беларусі Уладзіміра Караткевіча, знаходзіцца ў заняпалым стане. Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё».
Будынак быў пабудаваны ў 1914 годзе дзедам пісьменніка Васілём Грынкевічам. У Караткевіча ў доме быў асобны пакой для працы, дзе ён пісаў аповесці «Ладдзя Роспачы», «Сівая легенда», а таксама твор «Віна дажджоў». Тут былі створаныя значныя часткі раманаў «Каласы пад сярпом тваім» і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».

Пісьменнік часта праводзіў у Рагачове па некалькі месяцаў штогод.
Зараз агароджа сядзібы часткова абрынулася, а сам дом паступова губляе гістарычны воблік. Краязнаўцы і даследчыкі творчасці Караткевіча неаднаразова адзначалі неабходнасць захавання гэтага аб’екта як часткі гісторыка-культурнай спадчыны, аднак стан будынка працягвае пагаршацца.