Украіна і НАТА шукаюць рашэнне па блакаванні аэрадромаў праціўніка
- 19.06.2026, 17:05
- 1,452
Абвешчаны конкурс.
Камандаванне НАТА па трансфармацыі і Сумесны цэнтр НАТА-Украіна па аналізе, падрыхтоўцы і адукацыі абвясцілі конкурс Persistent Airfield Denial («Пастаяннае блакаванне аэрадромаў праціўніка») з прызавым фондам да 250 тысяч еўра. Пра гэта паведамілі у Міністэрстве абароны Украіны.
Мэта — пошук рашэнняў для працяглага абмежавання выкарыстання аэрадромнай інфраструктуры і авіяцыі праціўніка.
Ад удзельнікаў чакаюцца прапановы рашэнняў па паражэнні ключавых элементаў авіяцыйнай інфраструктуры праціўніка, адзначылі ў Мінабароны.
Так, будуць разглядацца прапановы, здольныя забяспечыць аўтаномнае або кіраванае аператарам паражэнне самалётаў, узлётна-пасадачных палос, сховішчаў паліва і боепрыпасаў, наземнай дапаможнай інфраструктуры.
У міністэрстве таксама заявілі, што ўкраінскія miltech-кампаніі ўжо валодаюць унікальным досведам распрацоўкі і ўкаранення перадавых тэхналогій у рэальных баявых умовах.