2 чэрвеня 2026, aўторак, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Запыты гімназіі проста зашкальваюць»

9
«Запыты гімназіі проста зашкальваюць»
ілюстрацыйнае фота onliner.by

Як беларусам удалося сабраць грошы на выпускны вечар?

Карыстальніца Threads пад нікам viktoryia.l спыталася ў сваіх падпісчыкаў, у колькі ім абышоўся выпускны ў гэтым годзе, і атрымала сотні каментарыяў. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя з іх:

— Мы збіралі ўвесь навучальны год, але я думаю, яно таго варта: няхай гэты дзень запомніцца на ўсё жыццё. У нас двое чалавек не ідуць на выпускны, мне неяк крыху шкада іх; я б і ў даўгі палезла, але ў дзіцяці павінен быць выпускны.

— На сённяшні дзень у нас атрымалася так (сукенка не супер дарагая — 260, туфлі — 70, сукенка на лінейку — 60, фартух — 45, кафэ на аднаго — 210 (з дастаўкай і анімацыяй), на стужкі, шары, кветкі — 100, альбом — 100, стрыжка і афарбоўка — 100, укладку і макіяж будзе рабіць сама, і 170 — пастаноўка вальса з рэпетыцыямі.

— 640 рублёў — урачыстая частка, банкет у школе на траіх і альбом). Сукенка дачкі — 970 рублёў. Макіяж, прычоска — 250 рублёў. Туфлі — 55 рублёў. Красоўкі — 100 рублёў. Клатч — 50 рублёў. І плюс мая сукенка — 200 рублёў, туфлі — 85 рублёў, клатч — 80 рублёў, мужу — штаны, кашуля — 250 рублёў. Калі назвалі за сукенку дачкі 970 рублёў, нават не думалі, купляць ці не на адзін дзень, бо яна ёй спадабалася, падыходзіла; такія ўрачыстыя моманты бываюць рэдка!

— Я працую з дзяўчынамі ў б’юці-сферы, мамы і школьніцы распавядаюць пра выпускныя і сумы. Усё, што пішуць: 1000–1500, каб сабраць выпускніцу, і 600–800 — банкет, — праўда. Калі ідуць бацькі — таксама 600–800 з чалавека. За сябе скажу — не была ні на выпускным, ні на вяселлі, і замуж ні разу не выходзіла. Таксама лічу, што гэта дурнота, асабліва калі робяць у доўг.

— У нас, на жаль, занадта шмат — 800 рублёў здавалі на працягу года, і з іх далёка не ўсё на выпускны. Запыты гімназіі проста зашкальваюць: на бацькоў выпускнікоў усклалі фінансаванне ранішнікаў (Дзень настаўніка, Новы год, 8 Сакавіка) з падарункамі і фотазонамі.

— Ведаю ад калегі з працы: здаюць пад 1000 (урачыстая частка, фотазона, рамонт класа). Мне праз шэсць гадоў давядзецца прайсці гэты момант, нават і не ведаю, чаго чакаць.

— Мае дзеці адмовіліся. Іх год уламвалі, што «гэта ж раз у жыцці». Але яны стойка вытрымалі. Потым на нас з мужам пераключыліся: «вам грошай шкада». Мы таксама вытрымалі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках