Беларус Арцём Каралек стаў чэмпіёнам Польшчы па гандболе
- 2.06.2026, 11:39
Яго «Кельце» разграміла «Віслу» ў фінале Суперлігі.
У другім матчы фінальнай серыі чэмпіянату Польшчы па гандболе ў Суперлізе «Кельце», за якое выступае беларус Арцём Каралек, перамагло «Віслу» іншага беларуса Кірыла Самойлы з лікам 36:27 і стала чэмпіёнам краіны, паведамляе «Радыё Рацыя».
Каралек адзначыўся двума закінутымі мячамі, Самойла — адным.
Для «Кельце» гэта перамога ў турніры стала першай з 2023 года.
Акрамя таго, Арцём Каралек увайшоў у сімвалічную зборную чэмпіянату Польшчы. Беларус прызнаны найлепшым на пазіцыі лінейнага.
Ён стаў адзіным прадстаўніком «Кельце» сярод лаўрэатаў.