Падлетак на самакоце патрапіў пад Mercedes у цэнтры Мінска
5- 2.06.2026, 16:09
- 1,658
ДТЗ адбылося на пешаходным пераходзе.
Падлетак патрапіў пад колы аўтамабіля ў цэнтры Мінска. Пра гэта паведамілі ў сталічнай ДАІ.
Інцыдэнт адбыўся вечарам 1 чэрвеня. Папярэдне ўстаноўлена, што 15-гадовы кіроўца СПМ перасякаў праезную частку вуліцы Няміга на мігатлівы зялёны сігнал святлафора. Ён не злез з самаката, не спыніўся на астраўку бяспекі і патрапіў пад колы Mercedes, якім кіравала 32-гадовая жанчына.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.