2 чэрвеня 2026, aўторак, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Мінскам пабудавалі дамы-нябачнікі

Пад Мінскам пабудавалі дамы-нябачнікі
Фота: Realt

Фотафакт.

Незвычайныя дамы з'явіліся за 60 км ад сталіцы, піша Realt.

Будынкі цалкам люстэркавыя і практычна раствараюцца ў прыродным ландшафце.

Праект рэалізавалі беларусы — сямейная пара родам з Асіповічаў.

Участак, на якім размясцілі дамкі, знаходзіцца паблізу лесу. Суседзяў практычна няма — толькі некалькі дачнікаў і фермераў.

Першымі тут з'явіліся каркасныя дамы з панарамным шкленнем.

Эфект нябачнасці ім надаюць люстэркавыя шклопакеты. Яны нетыповыя — формулу для іх будаўнікі вылічвалі спецыяльна. Увесь працэс заняў каля года.

Неабмежаваны від на прыроду

У светлы час сутак фасады адлюстроўваюць лес і неба, што робіць іх цяжка заўважнымі сярод бяроз і соснаў.

Пры гэтым жыхары дома могуць цешыцца неабмежаваным выглядам на прыроду. «Шкляныя» ўсе пакоі, таму нават з душа можна назіраць за вавёркамі і іншай мясцовай фаўнай і флорай.

Але гаспадары дома запэўніваюць: гасцям не варта баяцца, што іх будзе відаць звонку, — прыватнасць забяспечана нават увечары дзякуючы падсветцы тэрыторыі.

Плошча дома невялікая — каля 18 м2, але ўнутры ёсць поўнавартасны ложак, кухня, сталовая і нават сумешчаны санвузел.

Такая «нябачніца» абышлася ўладальнікам у $30 тыс.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках