Стабальнікаў на ЦТ і ЦЭ становіцца ўсё больш
3- 2.06.2026, 21:32
Заданні сталі прасцей?
Пакуль абітурыенты штурмуюць ЦТ і ЦЭ, у Threads разгарэлася цікаўная дыскусія. Адна з беларусак задалася пытаннем, чаму стабальнікаў з кожным годам становіцца ўсё больш.
«Я здавала ЦТ у 2006 годзе, і тады 100 балаў – гэта было нешта нерэальнае. А цяпер у адным класе можа быць некалькі стабальнікаў. Што адбываецца?» – напісала яна.
Пост хутка сабраў дзясяткі каментарыяў, і ў карыстальнікаў знайшлося адразу некалькі тлумачэнняў.
Найбольш папулярная версія – тэсты за апошнія гады прыкметна спрастіліся.
Пра гэта пісалі людзі, якія самі здавалі тэставанне ў розныя гады або рыхтуюць вучняў да экзаменаў, піша «Точка».
Так, адна з карыстальніц, якая працуе настаўніцай гісторыі, адзначыла, што з тэстаў зніклі некаторыя складаныя тыпы заданняў.
«Заданні сталі лягчэйшыя. Многія тыпы ўвогуле прыбралі. З'явіліся часткова правільныя заданні, за якія даюць балы. У мой час за адну памылку ў частцы Б цалкам анулявалі заданне», – распавяла яна.
Падобнай думкі прытрымліваюцца і іншыя каментатары. Некаторыя ўзгадвалі старыя тэсты па англійскай мове і прызнаваліся, што сучасныя варыянты здаюцца ім значна прасцей.
«Калі рэпетытарка даставала тэсты 2010-х гадоў, мне адразу станавілася кепска. Розніца каласальная», – падзялілася адна з удзельніц абмеркавання.
Аднак не ўсе звялі тлумачэнні да спрашчэння заданняў. Некаторыя карыстальнікі ўпэўненыя, што за апошнія гады прыкметна вырас і ўзровень падрыхтоўкі саміх абітурыентаў.
У абмеркаванні нагадалі, што сёння многія вучні пачынаюць рыхтавацца да ЦТ і ЦЭ загадзя, займаюцца з рэпетытарамі, ходзяць на факультатывы і мэтанакіравана вырашаюць тэсты мінулых гадоў.
Акрамя таго, частка каментатараў лічыць, што сістэма тэставання з цягам часу стала лепш адпавядаць школьнай праграме. Таму пытанні на экзаменах цяпер часцей пераклікаюцца з тым, што вучні праходзяць на ўроках.