22 чэрвеня 2026, панядзелак, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта ўнікальны выпадак!»

2
«Гэта ўнікальны выпадак!»

Каля «Мінск-Міра» заўважылі чорнага бусла.

У панядзелак, 22 чэрвеня, Onlíner падзяліўся рэдкім здымкам. На фота, зробленым гэтым жа ранкам, трапіўся чорны бусел. Яго заўважылі ў лясапаркавай зоне паміж вуліцай Асаналіева і раёнам «Мінск-Мір». Вялікая ўдача сустрэць гэтую птушку нават у дзікай прыродзе, не кажучы ўжо пра цэнтр горада.

Чорны бусел лічыцца рэдкім відам ва ўсіх краінах, дзе сустракаецца. У Беларусі ён уключаны ў Чырвоную кнігу. Дарэчы, у 2026-м менавіта чорны бусел быў названы птушкай года.

Па каментар журналісты звярнуліся да заолага кампаніі «Дзікая прырода» Аляксандра Вінчэўскага. Спецыяліст адразу выказаў здагадку, што бусел мог вылецець з заапарка: занадта выключная сітуацыя. Аднак разгледзець кальцо на назе птушкі не ўдалося.

- Вядома, гэта ўнікальны выпадак! Пралятаць над Мінскам яны могуць, але каб сесці ў горадзе... Маладыя птушкі яшчэ не зляцелі з гнёздаў. Найхутчэй, гэта малады бусел, які вярнуўся з Афрыкі. Яны пачынаюць размнажацца ў 5—6 гадоў, але і да гэтага штогод прылятаюць з поўдня на радзіму. Думаю, гэта адна з такіх птушак. Каб дарослая заляцела ў горад? Не ўяўляю такога. Яны ўвогуле не любяць людзям паказвацца, баяцца. Звычайна палююць у лесе, на каналах і рэчках. Вядуць схаваны лад жыцця.

Таксама Аляксандр адзначыў, што нярэдка за чорных буслоў прымаюць белых, выпэцканых у мазуце. Адметная рыса менавіта чорных — голая чырвоная скура вакол вачэй.

У адрозненне ад свайго белага родзіча, чорны бусел ніколі не ўтварае калоній і не пасяляецца бліжэй чым за кіламетр ад суседа. Улюбёнае месца жыхарства — вялікія дубы, асіны або сасны з тоўстымі галінамі. Дрэвы мусяць быць моцнымі, каб вытрымаць гняздо вагой у некалькі соцень кілаграмаў. Акрамя таго, важная пышная крона, якая зможа схаваць сям’ю ад драпежных птушак.

Як распавёў заолаг, гнёзды могуць выкарыстоўвацца дзесяцігоддзямі. Так, у Беларусі ёсць гняздо, у якім чорныя буслы жывуць ужо амаль 20 гадоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках