Зміцер Бартосік правёў у Варшаве «падарожжа ў 90-я»
- 26.06.2026, 14:05
Старыя песні прагучалі ў новай аранжыроўцы.
Вядомы беларускі бард Зміцер Бартосік разам з Таццянай Карпіловіч правялі песняна-анекдатычнае падарожжа ў 1990‑я пад назвай «На руінах Вялікага Княства».
Мерапрыемства адбылося 25 чэрвеня ў варшаўскай беларускай краме Vyraj па адрасе: al. Armii Ludowej, 12.
Некаторыя старыя творы прагучалі ў новай аранжыроўцы: Зміцер Бартосік спяваў пад гітару, а Таццяна Карпіловіч грала на баяне.

Беларусы, якія прыйшлі на сустрэчу, змаглі пачуць песні, знаёмыя ім яшчэ з 90-х гадоў — такія, як «Горад за зачыненай брамай», «Калі мы станемся глыбокімі дзядамі», «Чачэрск».
Таксама Зміцер Бартосік прачытаў некалькі апавяданняў уласнага аўтарства і расказаў пра гісторыю стварэння песень, што гучалі на канцэрце.