Больш за 50 выратавальнікаў тушаць пажар у жылым доме ў самым цэнтры Мінска
- 28.06.2026, 20:46
- 3,354
Жыхароў эвакуявалі.
53 супрацоўнікі МНС і 13 адзінак тэхнікі тушаць пажар у жылым доме ў самым цэнтры Мінска.
Ужо вядома, што ўзгаранне ў шасціпавярховым доме па адрасе вуліца Леніна, 9 адбылося на гарышчы і даху. Пажар тушаць з выкарыстаннем вышыннай тэхнікі.
Пацярпелых не выяўлена.
«Праводзіцца эвакуацыя жыхароў», — паведамілі ў МНС.