У Мінску маршрутка сутыкнулася з тралейбусам
3- 29.06.2026, 18:26
- 1,490
Пяць чалавек у бальніцы.
Пяць чалавек трапілі ў бальніцу пасля сутыкнення маршруткі і тралейбуса ў Мінску. Пра гэта паведамілі ў сталічнай ДАІ.
Аварыя адбылася ўдзень 29 чэрвеня. Папярэдне ўстаноўлена, што 37-гадовы кіроўца маршрутнага таксі Mercedes рухаўся па праспекце Дзяржынскага і на скрыжаванні з вуліцай Алібегава здзейсніў сутыкненне з тралейбусам, які спыніўся.

У выніку аварыі трое пасажыраў маршрутнага таксі і двое пасажыраў тралейбуса з траўмамі рознай ступені цяжкасці былі дастаўлены ў бальніцу. Іншым пацярпелым пасажырам медыкі аказалі неабходную дапамогу на месцы.
Прычыны і абставіны здарэння ўдакладняюцца.
