Лайма Вайкуле — расіянам: Чаму вы не хочаце жыць добра?
23- 21.07.2026, 13:59
- 16,778
Вядомая латвійская спявачка задалася пытаннем.
Латвійская спявачка Лайма Вайкуле, якая актыўна падтрымлівае Украіну, звярнулася да расіян.
«Я зараз гляджу навіны і ўсюды: «Расія, мы перажывём! Не будзе хлеба, не будзе бензіну — мы перажывём». Навошта вы ўвогуле хочаце гэта перажываць? Чаму вы не хочаце жыць добра», — дзівіцца спявачка.
У падкасце DW спявачка таксама звярнулася да Пуціна
«Я вось цяпер даведалася, што ёсць японскі вучоны, які цяпер абяцае праз пяць гадоў вынайсці спосаб, дзякуючы якому людзі будуць жыць 120 гадоў. У той час, калі японцы думаюць пра падаўжэнне жыцця, Расія думае, як загубіць гэтых украінцаў, гэтую Еўропу, увогуле ўсіх на свеце, — кажа Лайма. — Я да прэзідэнта Расіі звяртаюся: адпачывайце, не трэба цяпер ваяваць, трэба сыходзіць! Пяць гадоў спакойна на дачы — і будзеце жыць да 120 гадоў!»
Вельмі важная частка жыцця спявачкі сёння — фестываль, які носіць яе імя. Ён стаў папулярнай падзеяй у музычным свеце постсавецкай прасторы.
Сёлета фестываль Laima Rendezvous Jūrmala пройдзе ў Юрмале з 24 па 26 ліпеня. Сярод яго зорных удзельнікаў — Сямён Слепакоў з новай праграмай, Манетачка, Андрэй Макарэвіч, украінская спявачка Вольга Палякова і многія іншыя.