На трасе М8 адбылася сур'ёзная аварыя
- 21.07.2026, 13:42
- 3,336
Пацярпелі сямёра — з іх трое дзяцей.
Сёння каля 10:00 на трасе М8 мяжа Расійскай Федэрацыі — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны адбылася жудасная аварыя. На тэрыторыі Буда-Кашалёўскага раёна на 378-м км аўтадарогі сутыкнуліся Renault і Jetta VS7.
Паведамляецца, што 65-гадовая пасажырка, якая знаходзілася ў Renault, загінула, 41-гадовая кіроўца і мужчына (яго ўзрост цяпер устанаўліваецца), а таксама двое дзяцей (16 і 11 гадоў) гаспіталізаваныя.
З аўтамабіля Jetta VS7 дастаўлены ў бальніцу 45-гадовая кіроўца і пасажыры — 53-гадовы мужчына і 12-гадовая дзяўчынка. Такім чынам, пацярпелых — сямёра, трое з іх — дзеці. Судзячы па відэа з месца здарэння, некаторым удзельнікам ДТЗ, каб выбрацца з аўтамабіляў, спатрэбілася дапамога МНС.


