21 лiпеня 2026, aўторак, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп не бачыць сэнсу ў перамовах з Іранам на цяперашніх умовах

1
Трамп не бачыць сэнсу ў перамовах з Іранам на цяперашніх умовах

Мірныя перамовы паміж Вашынгтонам і Тэгеранам спыніліся 8 ліпеня.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не бачыць сэнсу аднаўляць перамовы з афіцыйнымі асобамі Ірана па ўрэгуляванні ўзброенага канфлікту.

«Пакуль яны не будуць гатовыя правесці канструктыўную сустрэчу, мы ў гэтым не зацікаўлены», — сказаў Дональд Трамп журналістам на сустрэчы з прэзідэнтам Лівана Жозефам Аўнам у Белым доме.

Мірныя перамовы паміж ЗША і Іранам спыніліся 8 ліпеня. Пасля Злучаныя Штаты аднавілі ўдары па іранскай тэрыторыі. Паводле слоў Дональда Трампа, ЗША пакуль не збіраюцца спыняць бамбардзіроўкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках